Усе навіны

Месі абагнаў Холанда ў галасаванні за «Залаты мяч» на 105 балаў

4 лістапада, 13:56

Часопіс France Football апублікаваў вынікі галасавання за «Залаты мяч» з усіх краін, якія прымалі ў ім удзел.

Ліянель Месі, які ў выніку і атрымаў узнагароду, абагнаў Эрлінга Холанда на 105 балаў. Аргентынец набраў 462 ачкі, а нарвежац – 357.

На трэцім месцы Кіліян Мбапэ, у якога 270 балаў.

За 1-е месца Месі прагаласавала 65 апытаных, за Холанда – 21, за Мбапэ – 5, за Бернарду Сілвы – 1.

Топ-10 выглядае наступным чынам:

1. Ліянель Месі («ПСЖ»/«Інтэр» Маямі) – 462 балы

2. Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці») – 357

3. Кіліян Мбапэ («ПСЖ») – 270

4. Кевін Дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці») – 100

5. Радры («Манчэстэр Сіці») – 57

6. Вінісіус Жуніяр («Рэал») – 49

7. Хуліян Альварэс («Манчэстэр Сіці») – 28

8. Віктар Асімхен («Напалі») – 24

9. Бернарду Сілва («Манчэстэр Сіці») – 20

10. Лука Модрыч («Рэал») – 19