Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Кубкавы матч са «Славіяй» атрымаўся, не было сэнсу штосьці мяняць»

6 лістапада, 10:35

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч даў каментар пасля перамогі ў матчы вышэйшай лігі са «Славіяй» (2:0)

– З мінулага матчу са «Славіяй» (1 лістапада ў 1/8 кубка – Tribuna.com) наогул ні адной замены ў стартавым складзе. З чым звязана?

– У нас усе лепшыя гульцы гатовыя. Паша Савіцкі крыху пасля траўмы, стараемся ў другім тайме выпускаць. У Ягора Зубовіча таксама атрымліваецца з замены выходзіць. І ў нас быў план на гульню. Ведалі каманду «Славія». Задача ў Краўцова была, каб адкрывацца ў зону, каб ён раздзіраў абарону. Тая гульня атрымалася. Усё планава было. Не было сэнсу мяняць штосьці.

– План спрацаваў? Ягор Зубовіч выйшаў, забіў?

– Так. Ён увогуле гэты сезон добра праводзіць. Узмужнеў і Макс Краўцоў. Можам і яму больш практыкі даваць гульнявой, – сказаў Кавалевіч.