Усе навіны

Лаўтара Марцінес – найлепшы гулец кастрычніка ў Серыі А

10 лістапада, 19:50

Нападаючы «Інтэра» Лаўтара Марцінес прызнаны найлепшым гульцом кастрычніка ў чэмпіянаце Італіі.

У галасаванні ён апярэдзіў Глейсана Брэмера з «Ювентуса», Хвічу Кварацхелію з «Напалі», Рыкарда Арсаліні з «Балоні», Крысціяна Пулішыча з «Мілана» і Маціяса Соўле з «Фразіноне».

Гэта першая такая ўзнагарода ў кар'еры 26-гадовага аргенцінца.

У кастрычніку Лаўтара забіў па адным мячы ў вароты «Тарына» (3:0) і «Балонні» (2:1).

Нагадаем, што найлепшым трэнерам месяца быў прызнаны коўч «нерадзуры» Сімонэ Індзагі. Каманда ідзе першай у турнірнай табліцы, апярэджваючы «Ювентус» на 2 балы.