Усе навіны

Белінгем не згуляе супраць «Валенсіі» з-за траўмы пляча

11 лістапада, 19:16

На афіцыйным сайце «Рэала» з'явілася інфармацыя пра траўму Джуда Белінгема.

Пасля абследавання ў 20-гадовага паўабаронцы дыягнаставалі нестабільнасць левага плечавага сустава, якая стала следствам нядаўняга вывіху падчас матчу супраць «Рая Вальекана». З-за пашкоджання Джуд не зможа прыняць удзел у сённяшняй гульні 13-га тура Ла Лігі супраць «Валенсіі».

Клуб не назваў арыентыровачныя тэрміны аднаўлення Белінгема. Фабрыцыо Рамана ў сваім твітары піша, што англiчанiн прапусціць два тыдні. Такім чынам Джуд паспее аднавіцца да наступнага матчу «Рэала» ў Ла Лізе, але прапусціць паядынкі нацыянальнай зборнай супраць Мальты і Паўночнай Македоніі.

У гэтым сезоне Белінгем забіў 13 галоў і зрабіў 3 асіста ў 14 матчах за «Рэал».