Усе навіны

Даўгяла пра развітальны матч з БАТЭ: «Не гатовы фізічна, трохі і вагi набраў»

13 лістапада, 21:06

38-гадовы Ігар Даўгяла расказаў пра завяршэнне гульнявой кар'еры. Развітальны матч брамнiк «Нафтана» правёў у паядынку з БАТЭ (0:7). Ён быў заменены на 25-й секундзе.

– Чаму прынялі рашэнне завяршыць кар'еру?

– Ну як… Узрост ужо. Што тут дабаўляць... Так атрымалася.

– Вы згулялі толькі 25 секунд...

– Гэта ўсё чыста сімвалічна. Я асабліва не трэніраваўся ў апошні час. Не гaтoў фізічна, трохі і вагi набраў. Але «Нафтан» усё ж такі не чужы для мяне клуб, таму вырашылі зрабіць менавіта так.

– Чаму выйшлі ў пачатку матчу, а не ў канцы?

– Мы не ведалі, які вынік быў бы ў канцы. Можа, гулялі б унічыю ці вялі ў адзін мяч. А ў такой сытуацыі выпускаць мяне было б нелягічна.

– Калі б вы правялі ўвесь матч, лік быў бы менш буйным?

– Ха, невядома. Але заўважу, што за ўсю сваю кар'еру я больш за пяць галоў не прапускаў, – сказаў Даўгяла.