Усе навіны

Валеры Ісаеў: «Савіцкі любiць свой Гродна. Няхай там жыве і радуе заўзятараў»

15 лістапада, 10:20

Беларускі агент Валерый Ісаеў назваў прычыну, па якой нападаючы «Нёмана» Павел Савіцкі застаецца ў гродзенскім клубе.

– Якую зарплату можна прапанаваць Савіцкаму, каб ён перайшоў, напрыклад, у [мінскае] «Дынама» або ў чэмпіянат Казахстана? У 10 разоў больш?

– У «Дынама» і БАТЭ ён не пяройдзе. У яго ўзрост такі, каб яшчэ доўга гуляць. Мне здаецца, ён любiць свой Гродна. Ну і выдатна, не трэба ўгаворваць. Яму падабаецца такі мерны лад жыцця, падабаецца тое, што адбываецца вакол яго.

Я ведаю, як ён з'язджаў [у іншыя клубы], ведаю, чаму ў яго не атрымлівалася. Значыць, не трэба, калі так. Няхай ён жыве ў Гродне і радуе балельшчыкаў, – сказаў Ісаеў.

У сёлетнім сезоне Савіцкі правёў 25 матчаў, забіў 13 мячоў, аддаў 8 галявых перадач.