Усе навіны

Сяргей Ясінскі: «У Лісаковічаў ёсць нейкая любоў да анархізму. Але п'яных боек ці гулянняў па клубах у Партугаліі не было».

17 лістапада, 17:37

Галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі Сяргей Ясінскі зноў пракаментаваў інцыдэнт з Русланам Лісаковічам.

«Інфармацыя, апублікаваная на афіцыйным сайце АБФФ, адпавядае рэчаіснасці. Не хацеў выступаць наконт гэтага, аднак пачалі памнажацца чуткі, таму скажу, што ўсе звесткі ад паліцыі і бальніцы адпавядаюць таму, што было мной агучана. Галоўнае нашае хваляванне ў тым, каб у яго ўсё было добра са здароўем. Ён быў у не вельмі добрым стане пасля падзення і ўдару галавой нават не аб зямлю, а аб асфальт.

Вельмі спадзяюся, што ў яго ўсё будзе добра і са здароўем, і ў клубе. У апошні час ён набраў выдатную форму і паказваў класны футбол. Але ёсць у Лісаковічаў любоў, не ведаю як сказаць, мусіць, любоў да нейкага анархізму… Але там не было п'яных боек або гулянняў па клубах. Гэта правяралі. Размаўлялі і з футбалістамі, і з людзьмі, якія былі паблізу. Хлусіць ім няма чаго, яны незацікаўленыя асобы.

Паліцыя нават прапаноўвала падаць заяву, каб знайсці вінаватых у тым, што адбылося. Гэты інцыдэнт на маёй адказнасці, бо я галоўны трэнер і за ўсё адказваю. Восеньская сесія гульняў зборнай скончыцца, федэрацыя ў любым выпадку будзе даваць адзнаку і працы, і астатнім аспектам. Пакуль жа заняты гульнёй з Харватыяй. Вельмі хочацца даказаць, што можам не толькі годна прайграваць, але і браць ачкі», – сказаў Ясінскі.