Усе навіны

Скавыш згуляў за зборную Беларусі ўпершыню за два гады, Лапцеў – упершыню за 2,5

18 лістапада, 21:35

Беларускі нападнік Максім Скавыш выйшаў на замену на 64-й хвіліне матчу супраць зборнай Андоры.

Гэты матч стаў першым за два гады для футбаліста ў складзе нацыянальнай каманды. Мінулы раз Скавыш выходзіў на поле 8 верасня 2021 года, калі Беларусь саступіла Бельгіі (0:1).

Дзяніс Лапцеў выйшаў на поле на 74-й хвіліне сустрэчы. Гэты матч стаў першым за два з паловай гады для футбаліста.

У мінулы раз Лапцеў гуляў за зборную 27 сакавіка 2021 года супраць Эстоніі (4:2).