Усе навіны

Экс-гулец мінскага «Дынама» расіянін Сычоў: «Калі ёсць беларускiя клубы, гатовыя інтэгравацца ў РПЛ, чаму не»

20 лістапада, 17:10
3

Экс-гулец мінскага «Дынама» расіянін Дзмітрый Сычоў пракаментаваў магчымасць удзелу каманды з Беларусі ў чэмпіянаце Расіі.

– За чэмпіянатам Беларусі не сочыце?

– Шчыра кажучы, не.

– Як вам ідэя аб'яднання турніраў або каб нейкая каманда ад Беларусі ўдзельнічала ў РПЛ?

– Гэтае ўзаемадзеянне трэба абмяркоўваць больш глыбока. Гэта размова не на пяць хвілін. У любым выпадку, калі ёсць якасныя клубы, якія гатовыя інтэгравацца ў чэмпіянат Расіі, то чаму б і не. Прыклад КХЛ мы бачым – «Дынама» Мінск цалкам канкурэнтназдольна гуляе там, – сказаў Сычоў.