Усе навіны

Міхаіл Марціновіч: «Рады за Лапцева. Пасля гала Андоры патэлефанаваў яму»

21 лістапада, 13:11

Галоўны трэнер «Нафтана» Міхаіл Марціновіч падзяліўся меркаваннем аб голе Дзяніса Лапцева ў вароты зборнай Андоры.

– Вельмі рады за Дзяніса Лапцева. Я яму нават назаўтра пасля забітага гола ў вароты зборнай Андоры патэлефанаваў. Мы пагутарылі. Я яго павіншаваў яго з гэтым, так бы мовіць, дэбютам. Ён гэтаму таксама вельмі рады. Атмасфера, ён сказаў, у зборнай цудоўная. Я чакаў, што ён з'явіцца ў стартавым складзе, таму што да канца чэмпіянату – ды што там, нават да яго сярэдзіны – ён набраў добрую форму. Ён дастаткова шмат забівае і аддае галявых перадач, – сказаў Марціновіч.