Усе навіны

Расійскі гулец «Слуцка» Плятнёў: «Нёман» і БАТЭ маглі б канкураваць з вялікімі клубамі РПЛ»

21 лістапада, 21:36
2

Паўабаронца «Слуцку», расіянин Дзмітрый Плятнёў параўнаў узровень беларускіх клубаў з расійскімі.

– На фоне чутак пра магчымы ўдзел белклубаў у расійскім чэмпіянаце, ці здужаць нашы каманды з топамі РПЛ?

– Я думаю, што гэта добрыя клубы. Я думаю, яны б там глядзеліся вельмі годна. Цяжка разважаць, як бы яны там змаглі выглядаць. Але на дадзены момант, згуляўшы з БАТЭ, з Нёманам, я думаю, што гэтыя клубы маглі б канкураваць з вялікімі клубамі прэм'ер-лігі.

– Як параўнаеш узровень нашага чэмпіянату, ФНЛ і казахстанскай прэмʼер-лігі?

– Першае месца – гэта Казахстанскі чэмпіянат. На другое месца я б паставіў чэмпіянат Беларусі, – адказаў Плятнёў.