Усе навіны

Мікалай Януш: «У Д3 здзівіла адсутнасць цікавасці да футбола ў невялікіх гарадах»

24 лістапада, 11:27

Трэнер салігорскага «Партызана» Мікалай Януш падзяліўся меркаваннем ад другой лігі.

– Вернемся на тры гады таму. Што ўразіла, здзівіла, паставіла ў ступар у другой лізе?

– Як толькі я прыйшоў у каманду, мы яшчэ трэніраваліся ў Старобіне, на школьным стадыёне, які ўвесь у купінах. Але пасля сустрэчы з генеральным дырэктарам «Шахтаспецбуда» Дзянісам Аляксандравічам Дзівуліным мы пачалі трэніравацца на «Шахцёры». І гэта дапамагло палепшыць якасць трэніровак. Так, даводзілася гуляць у гасцях на палях не самай добрай якасці.

Аднак не гэта здзівіла. А адсутнасць цікавасці да футбола з боку жыхароў невялікіх гарадоў. Я калі пачынаў гуляць у 2000-х, то ў Лунінецкім раёне ў кожнай вёсцы на матчы народ проста валам ішоў. Я думаў, што застаўся такі местачковы патрыятызм, – распавёў Януш.