Усе навіны

Гулец «Энергетыка-БДУ» Галята ўвайшоў у топ-10 самых маладых аўтараў галоў у гісторыі ЧБ

28 лістапада, 14:22

Гулец «Энергетыка-БДУ» Данііл Галята, які забіў першы мяч у гульні супраць «Іслачы» ў 29-м туры вышэйшай лігі, стаў аўтарам самага «маладога» гола цяперашняга чэмпіянату. У дзень матча Даніілу было 16 гадоў 296 дзён.

За ўсю гісторыю вышэйшай лігі ў больш юным узросце забітымі мячамі адзначаліся толькі 8 чалавек. Маладзейшым за ўсіх быў Аляксандр Юрэвіч. Ён ва ўзросце 16 гадоў 90 дзён забіў гол за «Абутнік» у вароты мінскага «Дынама» ў чэмпіянаце 1995-га года.