Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Алос прыбраў з галавы нашых футбалістаў стан непаўнавартасцi»

28 лістапада, 22:10
5

Беларускі агент Валерый Ісаеў заявіў, што Карласу Алосу ўдалося ўбраць з галавы футбалістаў зборнай Беларусі стан непаўнавартасцi.

«Я лічу, што Алос зрабіў самае асноўнае – ён прыбраў, як мне здаецца, з галавы нашых хлопцаў такі стан – як непаўнавартасць. Я чытаў шмат якіх аналітыкаў нашых беларускіх, яны пісалі, што ён прыбраў дэпрэсію. Дэпрэсіі напэўна там не было ніякай, але вось стан непаўнавартасцi напэўна ён прыбраў.

Мяне вельмі засмучалі тыя падзеі вакол зборнай, якія былі ў апошнія гады. Але вось зараз, гэта рашэнне кіраўніка федэрацыі пра змену трэнера і прызначэнне гэтага спецыяліста[Алоса], як бачым трэба было зусім няшмат для таго, каб не ўпасці яшчэ ніжэй.

Падзенне зборнай, напэўна, ён спыніў.

Аднак яму сапраўды не трэба на сённяшні дзень лезці нетры развіцця беларускага футбола. Яму не трэба лезці ў развіццё дзіцячага футбола. Не трэба яму будаваць з сябе місію. Там мы справімся без яго, у нас хапае спецыялістаў. Яму трэба засяродзіцца на гульні толькі нацыянальнай зборнай», – заявіў Ісаеў.

Паказаць яшчэ 5