Усе навіны

Тэн Хаг, Хау, Іраола і Эдвардс – прэтэндэнты на званне найлепшага трэнера АПЛ у лістападзе

30 лістапада, 20:31

АПЛ назвала прэтэндэнтаў на званне найлепшага трэнера чэмпіянату Англіі па выніках лістапада.

На ўзнагароду намінаваныя Роб Эдвардс з «Лутона», Эдзі Хау з «Ньюкасла», Андоні Іраола з «Борнмута» і Эрык тэн Хаг з «Манчэстэр Юнайтэд».

У лістападзе ў АПЛ прайшло 3 туры.

«Лутон» 1 матч выйграў, 1 звёў да нічыёй, а ў 1 прайграла. Розніца мячоў – 0.

У «Ньюкасла» 2 перамогі і паражэнне з розніцай мячоў +2. У «Борнмута» такія ж вынікі, але розніца -1.

«Юнайтэд» выйгралі ўсе 3 матчы з розніцай +5.