Усе навіны

Мінскае «Дынама» афіцыйна паказала найлепшую наведвальнасць у ЧБ-2023, брэсцкае «Дынама» – другую

3 снежня, 09:20

2 снежня завяршыўся чэмпіянат Беларусі-2023. Па яго выніках мінскае «Дынама» афіцыйна паказала найлепшую наведвальнасць турніру. Згодна з пратаколамі, дамашнія паядынкі каманды ў сярэднім наведвалі 5 133 заўзятара.

Дынама Мінск – 5 133

Дынама Брэст – 4 967

Гомель – 3 082

Славія – 2729

БАТЭ – 2535

Нёман – 2 286

Тарпеда-БелАЗ – 1750

Шахцёр – 1 353

Смаргонь – 1241

Слуцк – 1 167

Белшына – 991

Нафтан – 559

Іслач – 420

Мінск – 402

Энергетык-БДУ – 330