Усе навіны

Лапетэгі адмовіўся ад 18-мільённага кантракту з «Аль-Іціхадам», таму што хоча працаваць у АПЛ

6 снежня, 14:25

Хулен Лапетэгі адмовіўся ўзначаліць «Аль-Ітыхад», таму што хоча працаваць у Англійскай Прэм'ер-лізе, паведамляе AS.

Азіяцкі клуб прапаноўваў 57-гадоваму спецыялісту 18 мільёнаў еўра за сезон, што зрабіла б яго адным з самых высокааплатных трэнераў свету.

Аднак іспанец, які да гэтага часу жыве ў Англіі, хоча працаваць у АПЛ, таму і адмовіўся ад гэтай прапановы.

Праз некалькі дзён пасля гэтага «Аль-Іціхад» абвясціў аб прызначэнні Марсело Гальярда.

Нагадаем, што Лапетэгі ў жніўні пакінуў «Вулверхэмптан» з-за слабой трансфернай кампаніі клуба і з таго часу знаходзіцца без працы.