Усе навіны

Сідарэнка пакінуў «Славію»

7 снежня, 17:43

Як паведамляе прэс-служба «Славіі-Мозыр» Форвард Кірыл Сідарэнка пакінуў футбольны клуб.

Нападаючы перайшоў у «Славію» ў ліпені 2023 года.

За гэты перыяд ён згуляў 14 матчаў у чэмпіянаце і 1 у Кубку Беларусі, правёў 1078 хвілін на полі, атрымаў 3 жоўтыя карткі і забіў 4 галы. Сідарэнка двойчы, у верасні і кастрычніку, быў прызнаны найлепшым гульцом месяца.