Усе навіны

Малафееў – гульцам мінскага «Дынама»: «Лукашэнка паставіў задачу – вы выканалі. Вы сталі чэмпіёнамі Савецкага Саюза»

7 снежня, 23:04
9

Былы трэнер і гулец мінскага «Дынама» Эдуард Малафееў выказаўся на цырымоніі ўзнагароджання клуба залатымі медалямі чэмпіянату Беларусі-2023.

«Усё вялікае, добрае здзяйсняецца ў парыве. Любiш – значыць, можаш. Вы змаглі, дарагія мае футбалісты. Вы змаглі! Вы сталі чэмпіёнамі Савецкага Саюза! Гэта велізарная-велiзарная справа! Гэта радасць для нашай краіны. Гэта радасць для ўсяго нашага беларускага народа. Гэта радасць для заўзятараў футбола.

Я ўспамінаю момант, калі адкрывалі стадыён «Дынама-Юні». [Аляксандр Лукашэнка] сказаў тады і як бы паставіў задачу: чэмпіёнамі «Дынама» павінна стаць! І вы сталі! Пашана і хвала вам. Пашана і хвала, хлопцы мае дарагія! Задачу выканалі! Што вінен, аддаць павінен!

Я хацеў бы падзякаваць калектыву футбольнага клуба «Дынама», дзе і сам яшчэ пакуль дапамагаю і працую.

Віншую [усіх] вас з выдатнай, доўгачаканай, але выдатнай перамогай! Гэта гераізм, гераізм, гераізм! І хачу сказаць: дай Бог вам. Сцеражы вас Бог усіх! – сказаў Малафееў.

Паказаць яшчэ 9