Усе навіны

Брамнік «Нёмана» Рудзянок: «Калектыву патрэбныя былі хлопцы, якія трапілі ў бан. Але жыццё такое, што заўтра гэта можа адбыцца з кожным з нас»

9 снежня, 09:47
2

Брамнік «Нёмана» Канстанцін Рудзянок распавёў, як на клуб паўплывала адсутнасць футбалістаў, якія трапілі ў «чорны спіс» «мінспорту» Лукашэнкі.

Нагадаем, з фігурантамі спісу, створанага ў канцы 2022-га, клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты. У «Нёмане» ў спіс былі ўключаныя Сяргей Курганскі, Валерый Жукоўскі, Раман Пасевіч і Яўген Лешка. «Мінспорту» рабіла выбарачныя выключэнні з пераліку, але гульцоў гродзенцаў яны не закранулі – яны так і не згулялі за «Нёман» у 2023-м.

– Чаго цяпер больш: задавальнення ад поспеху ў выглядзе срэбных медалёў або расчаравання праз тое, што не атрымалася абысці «Дынама» і ўпершыню ў суверэннай гісторыі Беларусі стаць чэмпіёнамі?

– Усяленскага разладу дакладна не адчуў. Мы добра разумелі сілу канкурэнта, які быў варты тытула. Найважнейшы матч у Мінску дынамаўцам прайгралі – і тыя зрушылі нас на другую пазіцыю. Сезон атрымаўся складаным, і ў ім мы выступілі дыхтоўна на ўсіх франтах – як на ўнутранай арэне, так і ў еўракубку.

Шмат гаварылася пра цяжкасці, якія пераследвалі «Нёман» на працягу года. Перш за ўсё маю на ўвазе хлопцаў, якія патрэбныя былі калектыву, але з-за пэўных прычын не змаглі дапамагчы. Варта памятаць, што ў гэтым сэнсе наша каманда ў параўнанні з іншымі, якія сутыкнуліся з такой жа праблемай, пасля апынулася ў няроўных умовах. Нейкія клубы ўсё ж атрымалі магчымасць задзейнічаць футбалістаў, якія трапілі ў бан, а мы – не.

Так ці інакш «Нёман «скончыў сезон на мажорнай ноце, а гледачам у Гродне ў апошнім туры даў добры фінальны канцэрт – перамогу 6:1 над «Нафтанам». Атрымаўся гэтакі перформанс, якім аддзячылі ўсіх за падтрымку. Сыходзім на адпачынак са срэбрам і любоўю заўзятараў. І задаволеныя сабой.

– Акрамя немагчымасці гуляць Валерыю Жукоўскаму, Сяргею Курганскаму і Яўгену Лешку, якія яшчэ складанасці напаткалі клуб падчас сезону?

– Скажу, што ўсе гэтыя хлопцы сапраўды маглі б даць гродзенскаму футболу нешта добрае сёлета, тым больш трэба было змагацца і дома, і па-за ім. Але мы справіліся. І яшчэ важна, што названыя футбалісты падтрымлівалі каманду, а яна – іх. Зносіны не перарывалася, мы дапамагалі хлопцам чым маглі. Жыццё такое, што сёння гэта здарылася з імі, а заўтра можа адбыцца з кожным з нас. Як людзі мы ўсе паводзілі сябе прыстойна ў дачыненні адзін да аднаго.

Яшчэ хлопцы выпадалі з абоймы праз пашкоджанні, што таксама не магло не адбівацца. У таго ж Шукурава была сур'ёзная траўма – балазе цяпер са здароўем у яго ўсё ў парадку. Пры гэтым, зразумела, іншыя клубы таксама не маглі пахваліцца, што ў іх усё бясхмарна, – сказаў Рудзянок.