Усе навіны

Карла Анчалоці: «Я не буду каментаваць інфармацыю па Мбапэ, і тое ж самае наконт маёй будучыні ў «Рэале»

9 снежня, 09:01

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці адказаў на пытанне аб сваёй будучыні ў клубе і аб магчымым пераходзе Кіліяна Мбапэ ў 2024 годзе.

«Я не буду каментаваць інфармацыю па Мбапэ, аб тым, што будзе адбывацца ў клубе, і тое ж самае наконт маёй будучыні», – сказаў Анчалоці.

Раней была інфармацыя, што Федэрацыя футбола Бразіліі мае юрыдычныя гарантыі таго, што Анчалоці ўзначаліць іх зборную летам наступнага года.

«Рэал» узначальвае турнірную табліцу Ла Лігі, маючы аднолькавую колькасць ачкоў з «Жыронай». Наступны матч – 9 снежня на выездзе з «Бетысам».