Усе навіны

Павел Сядзько: «Еўракубкавую кампанію «Дынама» ацэньваю адным словам: «Правальна»

11 снежня, 18:40

Футбаліст мінскага «Дынама» і падпісант за рэжым Павел Сядзько пракаментаваў выступ каманды ў мінулым сезоне.

– Зразумела, што для «Дынама» сезон можна назваць паспяховым: першае за 19 гадоў заваяванае чэмпіёнства. А асабіста для сябе якія вынікі па сезоне падвядзеш?

– Было цяжкавата. Асабліва ўцягвацца ў сезон. З-за пашкоджання прапусціў пачатак чэмпіянату. Пачаў даволі нядрэнна, але ў сярэдзіне сезону зноў ледзь асеў. І прайграў канкурэнцыю за месца ў аснове. У канцы сезону даказаў, у першую чаргу сабе, што я чагосьці стаю, і зноў прабіўся ў стартавы склад. Калі коратка, пачаткам і сярэдзінай сезону ў індывідуальным плане не вельмі задаволены.

– Як ацэніш еўракубкавую кампанію «Дынама»?

– Нашу еўракубкавую кампанію ацэньваю адным словам: «Правальна». Мы вылецелі ўжо ў першым раўндзе, хоць павінны былі, проста абавязаны былі, праходзіць далей.

– У гэтым сезоне ты ўпершыню заваяваў залатыя медалі чэмпіянату? Якія эмоцыі адчуў у Бабруйску пасля чэмпіёнскага матчу?

– Ну вядома, гэта асаблівыя эмоцыі ад першага чэмпіёнства, заваяванага ў Беларусі. Пасля такога хочацца і далей працягваць у тым жа духу і не зніжаць планку, як для сябе, так і для «Дынама».

Аднойчы я ўжо выйграваў чэмпіянат. Гэта было ў ФНЛ з маскоўскім «Тарпеда» – усё ж такі таксама ўзровень прыстойны. Але я там правёў зусім няшмат часу і вельмі мала гуляў. У мінулым сезоне я ўнёс значна большы ўклад у перамогу, таму, думаю, беларускае чэмпіёнства больш памятнае будзе, – сказаў Сядзько.