Усе навіны

АБФФ адмяніў ліміт на маладых гульцоў у сезоне-2024

12 снежня, 17:15

На сённяшнім пасяджэнні Выканаўчага камітэта Асацыяцыі Беларуская федэрацыя футбола было прынята рашэнне аб адмене лімітаў на маладых гульцоў у сезоне-2024 у чэмпіянаце Беларусі па футболе.

Такім чынам пацвердзілася інфармацыя Tribuna.com аб адмене ліміту з сезона-2024.

Раней неаднаразова паведамлялася, што старшыня АБФФ Мікалай Шарстнёў праводзіў кансультацыі з трэнерамі і кіраўнікамі беларускіх клубаў аб неабходнасці такога ліміту.