Усе навіны

«ПСЖ» не звольніць Энрыке ў выпадку вылету з ЛЧ, парыжане зацікаўлены ў доўгатэрміновым праекце

12 снежня, 22:35

Па інфармацыі L’Equipe, галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке не будзе звольнены са сваёй пасады ў выпадку нявыхаду ў стадыю плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Адзначаецца, што кіраўніцтва парыжан некалькі змяніла сваю стратэгію – яны больш не рэагуюць на асобныя правалы, і цяпер клуб будуецца на доўгатэрміновую перспектыву.

«ПСЖ» мае намер даць час Энрыке пабудаваць уласны праект. Іспанец лічыцца чалавекам, які падыходзіць для працы ў клубе і можа даць камандзе патрэбны менталітэт. У Парыжы вераць, што ў будучыні Энрыку зможа выйграць Лігу чэмпіёнаў.

Вінаватым у правале ў бягучай кампаніі лічыцца спартыўны дарадца клуба Луіш Кампуш, некаторыя рашэнні якога былі няправільнымі.

Заўтра, 13 снежня, «ПСЖ» у заключным 6-м туры групавога этапу згуляе з «Барусіяй» Д на выездзе, якая ўжо гарантавала сабе месца ў плэй-оф. Парыжане апярэджваюць «Ньюкасл» і «Мілан» на 2 ачкі. Турнірныя табліцы груп ЛЧ тут.