Усе навіны

Тэбаса чацвёрты раз абралі прэзідэнтам Ла Лігі. Ён быў адзіным «годным кандыдатам»

13 снежня, 13:18

Хаўер Тэбас чацвёрты раз стаў прэзідэнтам іспанскай Ла Лігі.

Адпаведнае рашэнне прыняла Выбарчая камісія Ла Лігі. Для пераабрання Тэбаса не прыйшлося склікаць Генеральную асамблею, паколькі, як паведамляе афіцыйны сайт Ла Лігі, «на пасаду прэзідэнта вылучыўся толькі адзін годны кандыдат».

61-гадовы Хаўер Тэбас займае сваю пасаду з 2013 года. Гэты тэрмін стане для яго апошнім.