Усе навіны

Луіс Энрыке: «Ні адна каманда не будзе хацець згуляць з «ПСЖ» у наступным раундзе ЛЧ»

14 снежня, 11:38
1

Галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке пракаментаваў нічыю з дортмундскай «Барусіяй» (1:1) і выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

«Мы – каманда, якая стварае шмат магчымасцяў, якая заўсёды хоча атакаваць. У нас было чатыры ці пяць выдатных момантаў, і я ўпэўнены, што ў лютым мы будзем нашмат мацнейшымі.

Ці становіцца каманда найлепшай? Без сумневу. Гэтая каманда ўсё яшчэ знаходзіцца на самым пачатку свайго станаўлення. Мне сапраўды падабаецца настрой маіх гульцоў, іх здольнасць дужацца. Нават калі яны засмучаныя, мне падабаецца гэтае расчараванне. Я не сумняваюся, што мы выправімся.

Мы ўсё яшчэ жывыя. Ні адна каманда не будзе хацець згуляць з намі ў наступным раундзе, нават калі мы сталі другімі ў гэтай групе.

Я шчаслівы, таму што мы прагрэсіравалі, але, канешне, мне хацелася, каб мы занялі першае месца. Менавіта гэта я крыкнуў рабятам перад самым канцом: «Гуляйце пры на 2:1, але не рызыкуйце занадта моцна», – сказаў Энрыке ў інтэрв'ю Canal +.