Усе навіны

Потэр можа ўзначаліць «Манчэстэр Юнайтэд» у выпадку звальнення тэн Хага (talkSPORT)

14 снежня, 14:27

Калі «Манчэстэр Юнайтэд» звольніць галоўнага трэнера каманды Эрыка тэн Хага, то ўзначаліць клуб можа былы коуч «Чэлсі» і «Брайтана» Грэм Потэр, паведамляе talkSPORT.

12 снежня «Юнайтэд» прайгралі «Баварыі» (0:1) у Лізе чэмпіёнаў і вылецелі з еўракубкаў, заняўшы апошняе месца ў групе, дзе таксама выступалі «Капенгаген» і «Галатасарай».

За тры дні да гэтага каманда была разгромлена «Борнмутам» (0:3) у чэмпіянаце Англіі. Манчэстэрцы ідуць шостымі ў турнірнай табліцы АПЛ пасля 16 тураў.

Адзначаецца, што пасля такіх вынікаў узмацніўся ціск на нідэрландскага спецыяліста.

Калі тэн Хаг будзе адпраўлены ў адстаўку, то «МЮ» можа звярнуцца да паслуг Потэра, працай якога захапляецца Джым Рэткліф, які збіраецца неўзабаве завяршыць куплю мінарытарнай долі акцый «Манчэстэр Юнайтэд».

Па інфармацыі The Sun, Потэр ужо правёў перамовы з Рэткліфам.

Потэр таксама блізкі з Дэнам Эшвартам, які можа стаць спартовым дырэктарам «Юнайтэд». Яны сумесна працавалі ў Брайтане.

Потэр застаецца без працы пасля звальнення з «Чэлсі» ў красавіку 2023 года.

Раней паведамлялася, што Хулен Лапетэгі мае добрыя шанцы стаць наступным галоўным трэнерам «Манчэстэр Юнайтэд».