Усе навіны

Філіпс узімку пакіне «Манчэстэр Сіці»

16 снежня, 13:24

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Келвін Філіпс пакіне клуб узімку.

Хоць галоўны трэнер каманды Пеп Гвардыёла і казаў, што пытанне яшчэ не вырашанае, футбаліст 100% сыдзе з каманды.

Не ўдакладняецца, будзе гэта арэнда ці паўнавартасны трансфер.

Раней 28-гадовага ангельца звязвалі з «Ньюкаслам», «Ювентусам», «Рэалам», «Баварыяй» і «Ліверпулем».

Хаўбэк згуляў усяго 305 хвілін у 9 матчах за «Сіці» ва ўсіх турнірах сезона 2023/24, забіў 1 гол. Падрабязная статыстыка тут.