Усе навіны

Арцём Радзькоў: «Марозаў з тых, хто адэкватна прымае і нагрузкі, і трэнерскія ўказанні, і парады»

19 снежня, 14:58

Трэнер Арцём Радзькоў выказаўся пра Уладзіслава Марозава, з якім ён працаваў у «Іслачы».

– Улад вельмі любіць футбол і аддаецца яму без астатку – і ў гульнях, і на трэніроўках. Ён з тых, хто не наракае, адэкватна прымае і нагрузкі, і трэнерскія ўказанні, і парады, разумеючы, што ўсё гэта пойдзе яму на карысць. І таму ўвесь час прагрэсуе, дадае ў кожным сваім сезоне.

Так што сакрэт яго поспеху просты: калі ты займаешся любімай справай і атрымліваеш ад яе задавальненне, то гэта непазбежна дасць вынік.

Што да моцных якасцяў Марозава, то для спецыялістаў яны відавочныя. Тым, хто бачыць яго на полі нячаста, здаецца, што ён тыповы гулец тараннага тыпу, які здольны ўвесь час аказваць ціск на ахоўныя парадкі. Але Улад здольны згуляць значна танчэй. Можа быць, гэта не заўсёды прыкметна ў гульнях, але ў яго сапраўды ёсць да гэтага імкненне. І гэта добры вектар, таму што па-сапраўднаму класны форвард павінен быць непрадказальны.

Калі Марозаў дадасць стабільнасці ў выкананні ўсіх тэхнічных прыёмаў, то пры ўсёй сваёй цяперашняй моцы, вядома, можа ператварыцца ў вельмі класнага форварда.

– Відаць, яму варта пераязджаць у мацнейшы чэмпіянат?

– Выбіраць вектар працягу кар'еры будзе сам гулец. Улад правільна будуе сваю карʼеру і, упэўнены, абярэ менавіта той клуб, які будзе судзейнічаць яго далейшаму росту, – сказаў Радзькоў.