Усе навіны

Раналду забіў 51 мяч у 2023 годзе. Столькі ж у Мбапэ, больш толькі ў Кейна

22 снежня, 22:20

Форвард «Аль-Насра» Крышціяну Раналду вызначыўся ў матчы 18-га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі супраць «Аль-Іціфака» (3:1).

На 73-й хвіліне Крышціяну рэалізаваў пенальці. Да гэтага ён зрабіў рэзультатыўны пас Марцэла Брозавічу.

Партугалец забіў свой 51-ы мяч у 2023 годзе. Больш мае толькі форвард «Баварыі» і зборнай Англіі Хары Кейн (52), які раней выступаў за «Тотэнхэм». 51 гол таксама ў актыве мае нападаючы «ПСЖ» і зборнай Францыі Кіліян Мбапэ.

Статыстыка 38-гадовага Раналду тут. Да канца года яго «Аль-Наср» правядзе яшчэ 2 матчы – з «Аль-Іціхадам» (26 снежня) і «Аль-Таавунам» (30 снежня). Каляндар тут.