Усе навіны

Белінгем – даражэйшы футбаліст свету па версіі CIES

5 студзеня, 22:42

Міжнародны цэнтр спартовых даследаванняў (CIES) апублікаваў спіс даражэйшых футбалістаў свету па сваёй версіі.

Першае месца заняў паўабаронца «Рэала» Джуд Белінгем, якога ацэньваюць у 268 млн еўра. На другім радку – нападаючы «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд – 251 млн еўра, на трэцім – вінгер «Рэала» Вінісіус Жуніяр – 250 млн еўра.

Топ-10 выглядае наступным чынам:

1. Джуд Белінгем («Рэал») – 268 млн еўра

2️. Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці») – 251 млн

3️. Вінісіус Жуніяр («Рэал») – 250 млн

4️. Радрыга («Рэал») – 248 млн

5️. Букаё Сака («Арсенал») – 223 млн

6️. Філ Фодэн («Манчэстэр Сіці») – 196 млн

7️. Гаві («Барселона») – 175 млн

8️. Хуліян Альварэс («Манчэстэр Сіці») – 165 млн

9️. Джамал Мусіяла («Баварыя») – 152 млн

10. Марцін Эдэгар («Арсенал») – 151 млн