Усе навіны

Ватцке ў 2025-м пакіне «Барусію» Д пасля 24 гадоў у клубе

8 студзеня, 16:48

Генеральны дырэктар «Барусіі» Дортмунд Ганс-Ёахім Ватцке заявіў, што пакіне нямецкі клуб пасля заканчэння кантракта ў канцы 2025 года.

«Я не буду працягваць свой кантракт. Я пайду з кіраўніцтва ўвосень наступнага года.

Надышоў момант сказаць «Даволі». Аднак застаецца моцная эмацыйная сувязь. Для мяне было важна зрабіць гэта адносна рана. Каб мы маглі правільна здзейсніць пераход за паўтара гады», – сказаў 64-гадовы немец.

У 2001 годзе Ватцке стаў скарбнікам нямецкага клуба, у лютым 2005-га – гендырэктарам. У канцы 2022 года з ім працягнулі кантракт да 31 снежня 2025 года.

Яго лічаць чалавекам, які выратаваў «Барусію» ад банкруцтва ў сакавіку 2005 года.

Але апошнім часам заўзятары клуба крытыкавалі Ватцке. Апошні чэмпіёнскі тытул дортмундцы заваявалі ў 2012 годзе. У мінулым сезоне камандзе было дастаткова перамагчы «Майнц», каб аформіць чэмпіёнства, але яна згуляла 2:2. Ватцке назваў гэты дзень найгоршым у сваім жыцці.

Ватцке таксама з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Нямецкага футбольнага саюза, старшынёй наглядальнай рады Нямецкай футбольнай лігі і членам выканаўчага камітэта УЕФА.