Усе навіны

У турніры «Белазавец-2024» згуляюць БАТЭ, «Нёман», «Тарпеда-БелАЗ» і «Цэнтр футбола»

9 студзеня, 11:05

З 29 студзеня па 2 лютага ў Жодзіне пройдзе футбольны турнір «Белазавец». Сёлета ў ім прымуць удзел клубы вышэйшай лігі БАТЭ, «Нёман» і «Тарпеда-БелАЗ», а таксама «Цэнтр футбола», які перабраўся з Д3 у першую лігу.

Гульні пройдуць на штучным полі стадыёна «Тарпеда». Дакладны расклад будзе апублікаваны пазней.

Папярэднія два гады пераможцам турніру станавіўся «Нёман».