Усе навіны

Жэрар Піке: «Вырашыў вярнуцца ў футбол – як трэнер»

10 студзеня, 14:51

Былы гулец «Барселоны» і зборнай Іспаніі Жэрар Піке анансаваў вяртанне ў футбол.

«Надышоў новы год, і я, добра падумаўшы, вырашыў вярнуцца ў футбол. Вельмі сумую па ім.

На гэты раз буду не як гулец, а як трэнер. Падзялюся больш падрабязнай інфармацыяй у канцы тыдня», – напісаў Піке.

Піке ў 2018 годзе набыў футбольны клуб «Андора». Кар'еру футбаліста завяршыў у лістападзе 2022 года.