Усе навіны

Паўабаронца «Гомеля» Барсукоў: «У прыярытэце было вярнуцца дадому, чым дзесьці ў іншай камандзе шукаць сябе»

10 студзеня, 16:50

Паўабаронца «Гомеля» Яўген Барсукоў распавёў пра вяртанне ў клуб.

– Жэня, Віншуем з падпісаннем кантракту. Раскажы, як адбыўся варыянт з «Гомелем»?

– Са мной звязалася кіраўніцтва клуба, дамовіліся. Усё вельмі проста і банальна.

– На колькі важна было вярнуцца ў родны клуб? Правёў вельмі шмат сезонаў па-за «Гомелем».

– Дадому заўсёды прыемна вяртацца. Вядома, у прыярытэце было вярнуцца дадому, чым дзесьці ў іншай камандзе шукаць сябе. Я хацеў вярнуцца дадому. Атрымалася, дзякуй Богу.

– Якія ў цябе мэты на гэты сезон?

– Самае галоўнае – камандныя мэты. Мае асабістыя – ужо другарадна. Каб каманда перамагала ў кожным матчы, а там ужо і мэты будуць, – сказаў Барсукоў.