Усе навіны

Сігневіч патрапіў у спіс «Атырау» на збор

11 студзеня, 12:50

Прэс-служба казахстанскага «Атырау» апублікавала спіс гульцоў на першы навучальна-трэніровачны збор. У ім аказаўся беларускі нападаючы Мікалай Сігневіч.

У пачатку снежня 2023 года Tribuna.com паведамляла, што Сігневіч блізкі да пераходу ў «Атырау». Апошнім прафесійным клубам футбаліста быў «Апалон Смірніс». З ім Сігневіч скасаваў кантракт летам. У верасні Сігневіч падпісаў кантракт з DMedia.

Нагадаем, што Мікалай Сігневіч уваходзіць у «чорны спіс» так званага Мінспорту. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.