Усе навіны

Клубы з Саудаўскай Аравіі плануюць зрабіць Модрычу новую прапанову ўлетку

13 студзеня, 13:19

Клубы з Саудаўскай Аравіі да гэтага часу не адмовіліся ад ідэі запрашэння паўабаронцы «Рэала» Лукі Модрыча, паведамляе AS.

Хоць летась харвату і прапанавалі 300 мільёнаў еўра за тры сезоны, ён без ваганняў адказаў «не», таму што хацеў застацца. І ў Аравіі зразумелі гэтае рашэнне, бо Модрыч легенда мадрыдскага клуба, якая правяла ў ім 12 сезонаў.

Аднак азіяцкі бок не адмовіўся ад сваёй ідэі і плануе ўлетку зрабіць Модрычу новую прапанову, калі скончыцца ягоны дзейны кантракт са «смятанковымі». Дакладныя лічбы пакуль не выдаюцца.

38-гадовы футбаліст выступае за «Рэал» са жніўня 2012 года – за гэты час ён забіў 38 галоў і аддаў 79 дзейсных перадач у 537 матчах.

Падрабязная статыстыка па гэтым сезоне – тут.

Разам з клубам ён пяць разоў выйграваў Лігу чэмпіёнаў, тройчы станавіўся чэмпіёнам Іспаніі і двойчы ўладальнікам кубка краіны.