Усе навіны

Гвардыёла – найлепшы трэнер 2023 года па версіі Globe Soccer Awards

19 студзеня, 21:23

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла прызнаны найлепшым трэнерам 2023 года па версіі Globe Soccer Awards.

Globe Soccer Awards – штогадовая цырымонія ўзнагароджання, на якой вызначаюцца людзі, якія дасягнулі найбольшых дасягненняў у футбольным асяроддзі.

Цяперашняя цырымонія з'яўляецца 14-й.

Таксама на ўзнагароду прэтэндавалі:

1. Карла Анчалоці («Рэал»),

2. Мікель Артэта («Арсенал»),

3. Сімоне Індзагі («Інтэр»),

4. Марсэль Коллер («Аль-Ахлі» Каір),

5. Ліянэль Скалоні (зборная Аргентыны),

6. Лучана Спаллеці («Напалі» і зборная Італіі),

7. Хаві («Барселона»).

У мінулым годзе «Сіці» пад кіраўніцтвам іспанскага спецыяліста выйграў чэмпіянат і кубак Англіі, Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак Еўропы і клубны чэмпіянат свету.