Усе навіны

У Белінгема 25 рэзультатыўных дзеянняў у 26 матчах за «Рэал»

21 студзеня, 20:21

Паўабаронца «Рэала» Джуд Белінгем вызначыўся голам у матчы 21-га тура Ла Лігі супраць «Альмерыі».

20-гадовы англічанін рэалізаваў пенальці на 57-й хвіліне сустрэчы, зрабіўшы лік 1:2.

Гэта 18-ы забіты мяч хаўбека ў 26 матчах за мадрыдскую каманду, таксама ў яго актыве 7 асістаў. Падрабязная статыстыка тут.

З 14 галамі ў актыве Белінгем узначальвае гонку бамбардзіраў сезона Ла Лігі.