Усе навіны

Краўцоў застаецца ў «Нёмане»

22 студзеня, 22:05

Як паведамляе прэс-служба «Нёмана», беларускі нападаючы Максім Краўцоў працягнуў кантракт з «Нёманам».

У вышэйшай лізе-2023 футбаліст выходзіў на поле за гродзенцаў у 21 матчы. Краўцоў вызначыўся 4 галамі і адным асістам. Таксама нападаючы гуляў у 6 матчах лігі Канферэнцый і ў 5 кубкавых матчах. Падрабязная статыстыка гульца тут.