Усе навіны
Photo

«Рэал» падпісаў новы кантракт з Мілітаа да лета 2028 года, клаўсула – мільярд еўра

23 студзеня, 17:03

«Рэал» абвясціў аб працягу супрацоўніцтва з цэнтральным абаронцам Эдэрам Мілітаа.

Бакі падпісалі новы кантракт да лета 2028 года. Паводле папярэдніх звестак, сума адступных за 26-гадовага бразільца складае мільярд еўра.

«Рэал» купіў Мілітао ў «Порту» летам 2019 года за 50 мільёнаў еўра. У гэтым сезоне бразілец правёў толькі 1 матч, падчас якога парваў крыжападобныя звязкі калена. Статыстыка – тут.

Мы збіраем усе трансферныя навіны і пацверджаныя трансферы ў топ-чэмпіянатах у адпаведнай укладцы турніру – усе трансферы Ла Лігі глядзіце – тут.