Усе навіны

Кійко трэніруецца з «Шахцёрам», Назаранка і Першын пакінулі каманду

23 студзеня, 22:40

Экс-гулец «Гомеля» Арцём Кійко трэніруецца з «Шахцёрам». Пра гэта паведаміла прэс-служба салігорскага клуба.

Кійко пакінуў «Гомель» 12 студзеня. У сезоне-2023 нападаючы выходзіў на поле ў 9 матчах вышэйшай лігі, вызначыўся адным асістам.

Таксама клуб зазначыў, што з «Шахцёрам» больш не трэніруюцца беларус Павел Назаранка і расіянін Дзяніс Першын. Назаранка – абаронца, які ў лістападзе пакінуў «Жэтысу».