Усе навіны

Людас Румбуціс: «У ЧБ няма моцных легіянераў. Калі ў класе адны дурні, ты выйдзеш дурнем»

24 студзеня, 16:34

Беларускі спецыяліст Людас Румбуціс выказаўся аб прычынах слабых выступленняў маладзёжнай зборнай Беларусі.

– Проста гэты падбор, гэтыя хлопцы гуляюць, спаборнічаючы адзін з адным практычна ў адным клубе. Другі момант, што ў нас асеў вельмі моцна чэмпіянат, што легіянераў няма моцных. Яны не вучацца ў гэтых моцных легіянераў.

Калі ў класе адны дурні, ты выйдзеш з гэтага класа дурнем. А калі ёсць людзі, якія вучацца на дзясяткі, у любым выпадку не тое што ты будзеш цягнуцца, але і ён табе падкажа адзін момант, іншы, трэці… І ты нешта будзеш перабіраць. Ты ж не макака нейкая, – сказаў Румбуціс.