Усе навіны

Бакіч стаў гульцом «Амоніі»

25 студзеня, 21:00

Як паведамляе прэс-служба «Амоніі», чарнагорскі экс-форвард мінскага «Дынама» Душан Бакіч далучыўся да каманды кіпрыётаў.

Гулец падпісаў кантракт з клубам з Нікасіі тэрмінам на 2,5 гады.

У складзе «Энергетыка-БДУ», а затым «Дынама» 24-гадовы чарнагорац правёў 76 матчаў чэмпіянату Беларусі, у якіх забіў 25 мячоў. Яго поўная статыстыка – тут.

У мінулым сезоне Бакіч дапамог «Дынама» ў заваяванні чэмпіёнства і зарабіў 9+9 па сістэме «гол+пас».

Пасля 20 тураў чэмпіянату Кіпра каманда займае чацвёртае месца ў турнірнай табліцы.