Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Я паабяцаў кіраўніцтву: калі гэтых хлопцаў пакінуць у Гродна, яны ўсё вырашаць»

26 студзеня, 12:40

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў пра чаканні ад сезона-2024.

– Пасля паспяховага мінулага сезона ёсць спакуса ў падрыхтоўцы да новага паўтарыць усё, як і мінулай зімой. Так і збіраецеся рабіць?

– Па-першае, мы ўсе дакладна разумеем, што новы сезон будзе нашмат цяжэй папярэдняга. Самае галоўнае – не памыліцца ў людзях, не памыліцца ў камплектацыі складу. Бо наперадзе новы выклік: ад «Нёмана» чакаюць вынікаў. Трэнерскі штаб зробіць усё магчымае, каб не прамахнуцца.

– Ціск на каманду таксама ўзрасце пасля такога поспеху…

– Мусіць, ён будзе. Бо 95 адсоткаў складу захавалася. Я паабяцаў кіраўніцтву: калі гэтых хлопцаў пакінуць у Гродна, яны ўсё вырашаць.

– Па першых тыднях падрыхтоўкі бачыце ў рабят нейкі элемент заспакоенасці, спачывання на лаўрах?

– Ніколі такога не будзе, – адказаў Кавалевіч.