Усе навіны

Хаві: «Я працую ў «Барселоне» ўжо два з паловай гады і думаю, што мне засталося менш часу, чым я ўжо адпрацаваў»

26 студзеня, 20:00

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві Эрнандэс паразмаўляў з прэсай напярэдадні матчу чэмпіянату Іспаніі супраць «Вільярэала», закрануўшы, у тым ліку, тэму сваёй будучыні.

«Мы абмяркоўваем маю будучыню з ліпеня месяца, з таго часу, як прайгралі «Арсеналу» у таварыскім матчы. Ужо тады на мяне аказваўся ціск. Я спакойны.

Разумею клуб, крытыку, усё разумею, але зараз не час думаць аб сваёй будучыні. Мы ўпэўненыя, што здолеем правесці добры сезон.

Я працую ў камандзе ўжо два з паловай гады і думаю, што мне засталося менш часу, чым я ўжо адпрацаваў. Я бліжэй да канца, чым да пачатку. Калі зазірнуць у гісторыю, то Пеп прапрацаваў тут чатыры гады, праўда?

Луіс Энрыке – тры, і гэта былі перамогі, пастаянныя перамогі. Настане момант, калі і я пайду. Не хвалюйцеся (усміхаецца – заўв.).

Ці ёсць нейкая несправядлівасць да мяне? Не ведаю, але мы заўсёды пачынаем шанаваць людзей, калі яны сыходзяць. Цяпер шануюць добрую працу Вальвердзе, Кумана. Цяпер, калі сышлі Бускетс з Альбай, мы абмяркоўваем, якімі добрымі яны былі... Гэта нагода задумацца.

Спадзяюся, вы таксама будзеце сумаваць па мне. Я шчаслівы і шаную тое, што ў мяне ёсць цяпер, а не потым», – сказаў Хаві.