Усе навіны

Мічэл на пытанне пра Хаві і «Барсу»: «У мяне кантракт з «Жыронай» да 2026 года»

28 студзеня, 22:47

Галоўны трэнер «Жыроны» Мічэл на прэс-канферэнцыі пасля матчу з «Сельтай» (1:0) адказаў на пытанне пра магчымы прыход у «Барселону» на замену Хаві.

«Я думаю пра «Жырону». У мяне з клубам кантракт да 2026 года.

Хаві – той, хто лепш за ўсіх ведае «Барсу». Хаві – гэта «Барса», – сказаў Мічэл.

Хаві напярэдадні заявіў, што пакіне каталонскую каманду ў канцы сезона – гэта адбылося пасля паразы 3:5 ад «Вільярэала».

«Жырона» лідзіруе ў табліцы Ла Лігі, але мае на адзін згуляны

матч больш, чым «Рэал». «Барселона» адстала ад мадрыдцаў на 10 пунктаў.