Усе навіны

Тухель, Дэ Дзербі і Потэр – варыянты для «МЮ», калі давядзецца звольніць тэн Хага

29 студзеня, 09:35

Журналісты The Telegraph назвалі магчымыя варыянты на пасаду галоўнага трэнера «Манчэстэр Юнайтэд», калі клубу давядзецца звольніць Эрыка тэн Хага.

Крыніца пацвердзіла старую інфармацыю пра Грэма Потэра і Томаса Тухеля, аднак дадала, што па іх інфармацыі немец зацікаўлены ў вяртанні ў Англію – у прыватнасці, ён быў бы не супраць узначаліць нацыянальную зборную.

Раберта Дэ Дзербі з «Брайтана» будуць разглядаць у тым выпадку, калі «Ліверпуль» паміж ім і Хабі Алонса з «Баера» абярэ іспанца ў якасці пераемніка Юргена Клопа – той пакіне пасаду ў канцы сезону.

«МЮ» у бягучым розыгрышы АПЛ ідзе 8-м і ўжо вылецеў з еўракубкаў. Расклад матчаў каманды – тут.