Усе навіны

Ноер пра тое, ці можа Клоп узначаліць «Баварыю»: «Не думаю, што клуб будзе супраць»

29 студзеня, 09:41

Галкіпер «Баварыі» Мануэль Ноер падзяліўся меркаваннем, ці магчыма прызначэнне Юргена Клопа галоўным трэнерам мюнхенцаў у будучыні.

«Усё залежыць ад яго. Не думаю, што «Баварыя» будзе супраць. Гэта вядомы, кваліфікаваны, дасведчаны і тактычна пісьменны трэнер, у якога ёсць павага ўсіх футбалістаў і спартсменаў.

Лічу, што ён, безумоўна, патэнцыйны кандыдат, які некалі можа ўзначаліць «Баварыю». Ці сам ён захоча гэта зрабіць – гэта, канешне, яго справа. Магчыма, ён імкнецца спачатку зрабіць перапынак.

Магу сабе ўявіць, каб ён аднойчы, магчыма, стане трэнерам зборнай. Усё будзе залежаць ад яго», – цытуе Ноера Bild.

Клоп пакіне «Ліверпуль» у канцы сезона, пра гэта ён абвясціў у пятніцу, 26 студзеня.