Усе навіны

Тайландская паліцыя просіць не пералічваць грошы фэйкаваму Хабі Алонса. Ён піша, што яму не хапае на білеты ў Ліверпуль

31 студзеня, 12:36

Тайландская паліцыя зрабіла заяву адносна ашуканца, які выдае сябе за галоўнага трэнера «Баера» Хабі Алонса.

Як паведаміла Цэнтральнае разведвальнае бюро краіны, карыстальнік інстаграма, які выдае сябе за Хабі Алонса, піша ў асабістыя паведамленні на тайскай мове, што з наступнага сезона ён узначаліць «Ліверпуль» замест Юргена Клопа, які абвясціў аб сваім сыходзе.

Таксама фэйкавы Хабі Алонса сцвярджае, што яму не хапае грошай на квіткі ў Ліверпуль і таму ён просіць 300 тайскіх бат (7,85 еўра), каб адправіцца ў Англію.

Акрамя таго, у паліцыі адзначаюць, што спасылка, па якой ашуканец просіць даслаць яму грошы, можа даць доступ да банкаўскіх прыкладанняў, што дасць злаўмысніку магчымасць зняць грошы з рахункаў.

СМІ называюць Хабі Алонса сярод кандыдатаў замест Юргена Клопа. Нямецкі спецыяліст аб'явіў пра свой сыход пасля завяршэння сезона.

«Баер», які ўзначальвае Хабі Алонса, лідзіруе ў Бундэсліге. Табліца тут.